Нарматыўны кантроль

Нарматы́ўны кантро́ль (англ.: Authority control) у бібліятэчнай справе[en] — арганізацыя бібліятэчных каталогаў[fr] і бібліяграфічнай інфармацыі[1][2] шляхам прысваення кожнай тэме пэўнай назвы. Такія унікальныя загалоўкі паслядоўна выкарыстоўваюцца ў каталогу[3] і працуюць разам з іншымі арганізацыйнымі дадзенымі, напрыклад, перакрыжаванымі спасылкамі[3][4]. Кожны загаловак мае кароткае апісанне межаў дастасавальнасці і выкарыстання, такая арганізацыя дапамагае персаналу бібліятэк падтрымліваць каталог у актуальным стане і спрашчае працу даследчыкам[5].

Каталагізавальнікі прысвойваюць кожнай сутнасці (аўтар, кніга, серыя, выдавецтва) унікальны тэкставы ідэнтыфікатар, які паслядоўна выкарыстоўваецца для адназначнага апісання ўсіх адсылак да гэтай сутнасці, нават калі гэта варыянт запісу, псеўданім або крыптанім[6]. Унікальны загаловак дазваляе атрымаць усю рэлевантную інфармацыю, уключаючы звесткі аб звязаных з дадзенай сутнасцю[6]. Нарматыўны кантроль можа размяшчацца ў базе дадзеных і ўтрымліваць сувязі з іншымі сутнасцямі і іншымі базамі[7]. Таму нарматыўны кантроль — разнавіднасць бібліяграфічнага кантролю[en] і нарматыўнага слоўніка[en].

Хоць тэарэтычна нарматыўнаму кантролю можа падвяргацца любая інфармацыя (умоўныя загалоўкі, асабістыя імёны, карпаратыўныя назвы)[2], у бібліятэках каталогі звычайна сканцэнтраваны вакол імёнаў аўтараў і назваў кніг. Класіфікацыя Бібліятэкі Кангрэса выконвае падобную функцыю, хоць звычайна іх разглядаюць асобна. З часам запісы нарматыўнага кантролю патрабуецца змяняць і абнаўляць; хоць яго мэтай не з'яўляецца стварэнне ідэальнай непарыўнай сістэмы захоўвання дадзеных, ён дапамагае сістэматызаваць і шукаць інфармацыю[5].

Зноскі

  1. Block, Rick J. 1999. «Authority Control: What It Is and Why It Matters.», accessed March 30, 2006
  2. а б Why Does a Library Catalog Need Authority Control and What Is(недаступная спасылка). IMPLEMENTING AUTHORITY CONTROL. United States: Vermont Department of Libraries (2003). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2013. Праверана 19 ліпеня 2013.
  3. а б Authority Control at the NMSU Library(недаступная спасылка). United States: New Mexico State University (2007). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2010. Праверана November 25, 2012.
  4. Authority Control in the Card Environment(недаступная спасылка). IMPLEMENTING AUTHORITY CONTROL. United States: Vermont Department of Libraries (2003). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2013. Праверана 19 ліпеня 2013.
  5. а б Kathleen L. Wells of the University of Southern Mississippi Libraries (November 25, 2012). "Got Authorities? Why Authority Control Is Good for Your Library". Tennessee Libraries. Архівавана з арыгінала 13 студзеня 2013.
  6. а б "Cataloguing authority control policy". National Library of Australia. November 25, 2012. Архівавана з арыгінала 13 студзеня 2013. The primary purpose of authority control is to assist the catalogue user in locating items of interest.
  7. "Authority Control at LTI". LTI. November 25, 2012. Архівавана з арыгінала 15 снежня 2013.