Гістарычная дзяржава | |||||
Народная Рэспубліка Балгарыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Народна република България | |||||
|
|||||
Гімн: «Мила Родино» («Мілая Радзіма») |
|||||
1946 — 1990
|
|||||
Сталіца | Сафія | ||||
Мова(ы) | Балгарская | ||||
Афіцыйная мова | балгарская мова | ||||
Грашовая адзінка | Балгарскі леў | ||||
Плошча | 110.994 км² | ||||
Насельніцтва |
7.029.349 чал. (1946) 8.948.649 чал. (1985) |
||||
Форма кіравання | Сацыялістычная рэспубліка | ||||
Генеральны секратар ЦК БКП | |||||
• 1946 – 1949 | Георгі Дзімітроў | ||||
• 1949 – 1954 | Вылка Чарвенкаў | ||||
• 1954 – 1989 | Тодар Жыўкаў | ||||
• 1989 – 1990 | Пётр Младзенаў | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Народная Рэспубліка Балгарыя (балг.: Народна република България) — афіцыйная назва Балгарыі падчас сацыялістычнага рэжыму. НРБ з’яўлялася членам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Савета эканамічнай узаемадапамогі.
У Другую сусветную вайну Царства Балгарыя ўступіла на баку Восі. У 1943 годзе на фоне пераходу ініцыятывы ў вайне на бок Савецкага Саюза ў краіне ўзмацніўся камуністычны рух і цар Барыс III зрабіў спробу выйсці з саюза з Германіяй, але 28 жніўня нечакана памёр. У 1944 годзе Балгарыю ахапіў палітычны крызіс. Няўдалыя спробы мірных перамоў прывялі да таго, што ў верасні 1944 года савецкія войскі пачалі ўварванне, не сустрэўшы, аднак, аніякага супраціву. 9 верасня камуністы пры дапамозе міністра абароны Івана Марынава ажыццявілі дзяржаўны пераварот і прыйші да ўлады, абвясціўшы народную рэспубліку.
У 1944—1945 гадах новы урад правёў шэраг рэпрэсій супраць палітычных супернікаў, калектывізацыю і экспрапрыяцыі, што прывяло да ўзнікнення партызанскага Гаранскага руху, які карыстаўся падтрымкай Грэцыі. Для ліквідацыі супраціву быў створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (ДС), які захоўваў важную ролю ўвесь час існавання НРБ. Рэферэндум 1946 года афіцыйна замацаваў сацыялістычны рэжым. Старшынёй Савета Міністраў стаў адзін з самых харызматычных дзеячаў Камінтэрна, Георгі Дзімітроў. Ён наладжваў сяброўскія стасункі з Югаславіяй і актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы праекта Балканскай Федэрацыі (дзяржавы, якая павінна была аб’яднаць Югаславію, Албанію, Балгарыю, Румынію, і, пры ўмове перамогі кампартыі ў грамадзянскай вайне, Грэцыю).
Смерць Дзімітрова ў 1949 годзе супала з савецка-югаслаўскім расколам, які паставіў крыж на ідэях аб’яднання Балканаў. Новы генеральны сакратар Балгарскай камуністычнай партыі, сталініст Вылка Чарвенкаў, правёў чысткі ў партыі, закончыў калектывізацыю, нягледзячы на ўзброеныя выступы сялян, і аб’явіў курс на індустрыялізацыю краіны.
У 1954 годзе пасля дэсталінізацыі да ўлады прыйшоў Тодар Жыўкаў. Пры ім НРБ увайшла ў Арганізацыю Варшаўскага дагавора, прымаў удзел у падаўленні Венгерскага паўстання 1956 года і Пражскай вясны. Шчыльнае супрацоўніцтва з СССР прыносіла Балгарыі значныя эканамічныя выгады.
У 1989 годзе, падчас Восені народаў, Жыўкава адхілілі ад ўлады, а БКП страціла свой кіруючы статус і змяніла назву на Балгарская сацыялістычная партыя. У 1990 годзе прэзідэнтам стаў кандыдат ад апазіцыйнага Саюза дэмакратычных сіл Жэлю Жэлеў, а з афіцыйнай назвы дзяржавы выключана слова «народная».