Нарымант | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Партрэтная фантазія польскага мастака XVIII ст. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Воін | ||||||
Пераемнік | Андрэй Альгердавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гедзімін | ||||||
Пераемнік | Васіль Нарымонтавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1294 | ||||||
Смерць | 2 лютага 1348[1] | ||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Гедзімін | ||||||
Маці | Еўна | ||||||
Дзеці | Патрыкей Нарымонтавіч[d][2], Юрый Нарымонтавіч[d][2], Васіль Нарымонтавіч, Аляксандр Нарымонтавіч[d][2] і Сямён Нарымонтавіч[d][2] | ||||||
![]() |
Нарымонт Гедзімінавіч, у хрышчэнні Глеб, таксама сустракаюцца варыянты Нарымунт, Нарымант (каля 1295 — 2 лютага 1348) — князь полацкі (1333/1334—1345).
Імя Нарымант (Нормант) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[3].
Адпаведныя імёны фіксуюцца ў сучасным літоўскім іменніку і ў старапрускім іменніку: літ. Nor-mantas, Nor-i-mant'as, Nar-mant'as, Nar-i-mant'as[4], пруск. Noremunt (спаланізаваная форма)[5].
Першая аснова імені Nor- надзвычай папулярная ў літоўскай антрапаніміі, вядома пад сотню двухасноўных антрапонімаў з яе удзелам і столькі ж — аднаасноўных. Звязана з літоўскім norėti "хацець, прагнуць"[6].
Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta "перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча". Яно, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага "думаць, меркаваць") — "займець, здабыць"[7].
Імя мела значыць "прагны да здабычы" і ўяўляла сабой імя-пажаданне.
Другі сын вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
Упершыню згадваецца пад 1331 года, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародскага архіепіскапа Васіля і адпусціў толькі з умовай абрання Нарымонта князем у Ноўгарадзе.
Прыбыў у Ноўгарад кастрычнікам 1333 года, атрымаў у кармленне Ладагу, Арэшак, Карэлу і палову Капор’я. Каля 1335 года паехаў з Ноўгарада, напэўна, каб заняць полацкі сталец пасля смерці князя Воіна. Пакінуў у Ноўгарадзе намеснікам свайго сына Аляксандра.
У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 года. Каля 1338 года разам з полацкім епіскапам Рыгорам падпісаў дагавор з Рыгай[8]. Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы Смаленска з Рыгай (каля 1340).
Паводле Летапісца вялікіх князёў літоўскіх па Гедзіміне атрымаў Пінскае княства «зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра», якое заставалася і за яго нашчадкамі — Нарымонтавічамі да канца XIV ст. У 1341—1345 гадах быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, уплывовейшым князем у Вялікім Княстве Літоўскім. Супраць вялікага князя Яўнута і князя Нарымонта выступілі браты Альгерд і Кейстут.
Пасля заняцця Альгердам велікакняжацкага стальца (1345) Нарымонт паехаў да залатаардынскага хана Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346 года, у 1347 годзе браў удзел у паходзе супраць Тэўтонскага ордэна, загінуў у бітве на рацэ Стрэве (2.2.1348).