Насельніцтва Ліхтэнштэйна складаецца галоўным чынам з нямецкамоўных жыхароў. Па колькасці насельніцтва гэта адна з самых маленькіх краін Еўропы — яна займае чацвёртае месца з канца, быўшы больш населенай толькі чым Манака, Сан-Марына і Ватыкан.
Колькасць насельніцтва на 31.12.2008 складае 35 360 чалавек, сярэдняя шчыльнасць насельніцтва каля 220 чалавек на км². Нараджальнасць — 12,95 нованароджаных на 1 000 чалавек (1995). Смяротнасць — 6,56 смяротных зыходаў на 1 000 чалавек (узровень дзіцячай смяротнасці −0,5 смяротных зыходаў на 1 000 нованароджаных). Сярэдняя працягласць жыцця: мужчын — 74 года, жанчын — 81 год (1995).
Большасць насельніцтва складаюць ліхтэнштэйнцы (66,9 % на 2008 год). Пражываюць таксама швейцарцы (10,0 %), немцы (3,5 %), аўстрыйцы (5,7 %), італьянцы (3,3 %) і іншыя (10,6 %)[1].
Афіцыйная мова нямецкая, асноўная мова насельніцтва — алеманскі дыялект.
Большасць вернікаў (87 %) вызнае каталіцызм, пратэстантаў — каля 7 % насельніцтва.
Год | Насельніцтва |
---|---|
1584 | 2 700 |
1700 | 7 000 |
1720 | 8 000 |
1760 | 9 000 |
1810 | 10 000 |
1850 | 11 000 |
1880 | 12 000 |
1920 | 13 000 |
1950 | 13 500 |
1960 | 16 426 |
1970 | 21 103 |
1980 | 25 074 |
1990 | 28 796 |
2000 | 32 207 (ліпень) |
2001 | 32 528 (ліпень) |
2002 | 32 842 (ліпень) |
2003 | 33 145 (ліпень) |
2004 | 33 436 (ліпень) |
2005 | 33 717 (ліпень) |
2006 | 33 987 (ліпень) |
2007 | 34 247 (ліпень) |
2008 | 34 498 (ліпень) |
2009 | 34 761 (ліпень) |
2010 | 35 002 (ліпень) |
2030 (прагноз) | 37 844 |
2050 (прагноз) | 35 776 |
↑[https://web.archive.org/web/20171107142508/https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/index.html Архівавана 7 лістапада 2017. Сусветная кніга фактаў]Архівавана 12 жніўня 2008. The World Factbook (2000—2010) (англ.)
Насельніцтва Ліхтэнштэйна на Вікісховішчы |