Насельніцтва Нігерыі | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нігерыя з насельніцтвам амаль 200 млн чалавек з’яўляецца сёмай паводле колькасці насельніцтва краінай у свеце, і нават кансерватыўныя ацэнкі колькасці насельніцтва Афрыкі прыводзяць да высновы, што больш за 20 % чорнага насельніцтва свету пражывае ў Нігерыі. Нізерыя з’яўляецца самай населенай краінай у Афрыцы, у наступнай краіне — Эфіопіі — пражывае некалькі болей за 100 млн чал.. Нацыянальныя вынікі перапісу ў апошнія некалькі дзесяцігоддзяў былі даволі спрэчнымі. Вынікі апошняга перапісу насельніцтва былі выпушчаныя ў снежні 2006 года, паводле якіх насельніцтва краіны складала 140 003 542 чалавек. Сённяшняя лічба колькасці насельніцтва атрымана метадам ацэнкі.
Насельніцтва Нігерыі[1] | |||
---|---|---|---|
Год | Мільёнаў | ||
1971 | 55.1 | ||
1980 | 71.1 | ||
1990 | 94.5 | ||
2000 | 124.8 | ||
2004 | 138.0 | ||
2008 | 151.3 | ||
2017 | 190.3 |
Пачынаючы з другой паловы ХХ ст, насельніцтва Нігерыі расло вельмі хуткімі тэмпамі. У 1950 годзе у Нігерыі пражывала толькі 33 мільёны чалавек[2]. Да 1990 яно вырасла ўтрая. Павелічэнне насельніцтва ў Нігерыі з 1990 па 2017 годы склала 95 млн чалавек, г.зн., яго колькасць вырасла яшчэ ўдвая[1]. Сёння (2017) прырост застаецца вельмі высокім — 2,4 %. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці у 2017 годзе склаў 5,07[3]. Амаль палову насельніцтва складаюць дзеці і падлеткі да 15 гадоў, што робіць Нігерыю адной з наймаладзейшых краін свету. Паводле прагнозаў ААН Нігерыя з’яўляецца адной з васьмі краін, на якія, як чакаецца, прыйдзецца палова агульнасусветнага прыросту насельніцтва з 2005 па 2050 гады[4]. Да 2100 года, паводле ацэнак ААН, нігерыйскае насельніцтва будзе складаць не менш чым 730 мільёнаў чалавек[5].
У Нігерыі пражывае больш чым 250 этнічных груп з рознымі мовамі і звычаямі. Найбуйнейшымі этнічнымі групамі з’яўляюцца хаўса, ёруба, ігба, на якія прыходзіцца 62 % насельніцтва, у той час як на народнасці эда, іджа, кануры, ібібіа, эбіра, нупэ, гвары, ітсекіры, джукун, уроба, ігала, адома прыходзіцца 33 % насельніцтва, іншыя меншасці складаюць 5 % насельніцтва[6]. Сярэдняя паласа Нігерыя вядомая сваёй разнастайнасцю этнічных груп. Афіцыйныя дадзеныя насельніцтва па кожнай з нацыянальнасцей Нігерыі заўсёды заставаліся супярэчлівымі і спрэчнымі[7][8][9].
У Нігерыі маюцца невялікія меншасці англійскіх, амерыканскіх, індыйскіх, кітайскіх (каля 50 000 чалавек)[10], белых зімбабвійскіх[11], японскіх, грэчаскіх, сірыйскіх і ліванскіх імігрантаў. Імігранты таксама ўключаюць перасяленцаў з суседніх заходнеафрыканскім ці ўсходнеафрыканскіх краін. Гэтыя меншасці пражываюць галоўным чынам у буйных гарадах, як Лагас і Абуджа, а таксама ў рэгіёне дэльты ракі Нігер, дзе працуюць у якасці наёмных працаўнікоў буйных нафтавых кампаній. Таксама ў Нігерыі маюцца кубінцы, якія перасяліліся сюды пасля кубінскай рэвалюцыі.
У Нігерыі ёсць дзве галоўныя рэлігіі. Іслам дамінуе на поўначы краіны, таксама распаўсюджаны ў паўднёва-заходняй яе частцы, сярод народа ёруба. У 12 штатах Нігерыі дзейнічаюць законы шарыяту. Пратэстантызм і мясцовае сінкрэтычнае хрысціянства таксама распаўсюджаны сярод ёруба, у той час як каталіцызм пераважае ў народа ігба. Пратэстантызм і каталіцызм вызнаюць народы: ібібіа, ананг і эфік.
Рэлігія | Год перапісу | Колькасць вернікаў[12] | Працэнт ад агульнага ліку насельніцтва |
---|---|---|---|
Іслам | 2009 | 78 056 000 | 50.4 %[12] |
Хрысціянства | 2009 | 76 281 000 | 48.2 %[13] |
Іншыя | 2009 | невядома | 1.4 %[13] |
Рэлігійныя сутыкненні адбываюцца паміж прадстаўнікамі розных рэлігійных груп, такімі як мусульмане і хрысціяне. Урад Нігерыі таксама ўдзельнічае ў гэтым канфлікце, рэгулярна пасылаючы войскі і паліцыю для таго каб спыніць масавыя забойствы. Паўночная частка Нігерыі (дзе большасць складаюць мусульмане) з 1999 года жыве па законах шарыяту.
Нігерыя адрозніваецца высокай шчыльнасцю насельніцтва — амаль 200 чалавек на кв.км. Гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў у Афрыцы, па шчыльнасці насельніцтва Нігерыю пераўзыходзяць толькі Руанда і невялікія астраўныя дзяржавы. Па тэрыторыі краіны насельніцва размеркавана раўнамерна, гусцей заселена паўднёва-заходняя частка. Каля паловы нігерыйцаў у 2017 годзе пражывала ў гарадах. У Нігерыі па меншай меры дзевяць гарадоў (2018), якія маюць насельніцтва больш за 1 мільён чалавек: Лагас (13,5 млн), Кано (3,8 млн), Ібадан (3,4 млн), Абуджа (2,9 млн), Порт-Харкорт (2,3 млн) і Бенін-Сіці, Кадуна, Анітша і Аба)[14]. У Лагасе пражывае больш за 13 мільёнаў чалавек, гэта адзін з найбуйнейшых гарадоў Афрыкі і свету. Іншыя гарады: Ашогба, Джос, Ілеша, Ілорын.