Насрын Сатудэ | |
---|---|
перс.: نسرین ستوده | |
Род дзейнасці | адвакат |
Дата нараджэння | 30 мая 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам[1] і імамізм[d][1] |
Муж | Reza Khandan[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія імя Сахарава (2012) One Humanity Award[d] (2011) Giuseppe Motta Medal[d] (2011) 100 жанчын (2020) прэмія Тухольскага[d] (2018) Trophées ellesdeFrance[d] (2020) Civil Courage Prize[d] (2023) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Насрын Сатудэ (перс. نسرین ستوده, нар. 30 мая 1963, Тэгеран, Іран) — адвакат, вядомая абаронца правоў чалавека ў Іране. Прадстаўляла інтарэсы зняволеных актывістаў і палітыкаў зняволеных пасля хваляванняў, якія рушылі за прэзідэнцкімі выбарамі 2009 года, а таксама прысуджаных да смяротнага пакарання, якія здзейснілі свае злачынствы будучы непаўналетнімі. Сатудэ была арыштаваная ў верасні 2010 года па абвінавачанні ў антыдзяржаўнай прапагандзе і змове супраць бяспекі дзяржавы і была заключана ў турму Эвін у адзіночную камеру. У студзені 2011 года іранскія ўлады прыгаварылі Сатудэ да 11 гадоў пазбаўлення волі, а таксама наклалі забарону на юрыдычную практыку і выезд з краіны на працягу 20 гадоў.
У кастрычніку 2012 года яна (разам з рэжысёрам Джафарам Панахі) стала лаўрэатам прэміі імя Сахарава.
З-за адсутнасці Насрын Сатудэ яе прэмія была ўручана Шырын Эбадзі.
У чэрвені 2018 года адбыўся новы арышт. Афіцыйная прычына — абараняла жанчын, якія знялі хусткі ў знак пратэсту супраць абавязковага нашэння хіджабу. Прыгаворана да пяці гадоў турмы за шпіянаж. Насрын віну не прызнае.
У 2018 годзе, паводле падлікаў Amnesty International, больш за 110 праваабаронцаў прыгавораны да турэмнага зняволення або знаходзяцца ў зняволенні. «Суровасць прыгавораў узрасла яшчэ да таго, як вынеслі прыгавор супраць Насрын Сатудэ», — адзначыў Філіп Лютэр.