Наста Ройц | |
---|---|
харв.: Nasta Rojc | |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1964[1][2] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Branko Šenoa[d][4] |
Род дзейнасці | мастачка, скульптарка |
Уплыў | Oton Iveković[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наста Ройц (харв.: Nasta Rojc; нар. 6 лістапада 1883, Б’елавар, Аўстра-Венгрыя — 6 лістапада 1964, Заграб, Югаславія) — харвацкая мастачка.
Наста Ройц нарадзілася ў сям’і палітыка Мілана Ройца. Пачаўшы захапляцца жывапісам, яна сутыкнулася з непаразуменнем з боку бацькі, якое ёй удалося пераадолець толькі выйшаўшы замуж за мастака з забяспечанай сям’і Браніміра Шэноа.
Свае першыя мастацкія навыкі яна атрымала ў Б’елаварскай гімназіі ў Ёсіпа Хохнеца і ў прыватнай школе Атона Івекавіча ў Заграбе, дзе напісала свае першыя карціны: «Ulica u snijegu» (1900-02) і «Imanje Rojčevo i Snopovi žita» (1902). Затым яна пераехала ў Вену, дзе з 1902 па 1904 год вучылася ў жаночай мастацкай школе ў Людвіга Міхалека, Ганса Ціхі і Ціны Блаў, з дапамогай якой Ройц ў 1905 годзе стварыла пленэр «Motiv iz Bistre». Праз два гады яна пераехала ў Мюнхен для навучання ў жаночай Акадэміі ў Генрыха Кніра і Ангела Янка. Там жа яна завяла знаёмства са скульптарам Міраславам Кралевічам, што заахвоціла яе вярнуцца ў Вену для вывучэння скульптурнага рамяства[5].
Пад канец першай сусветнай вайны Ройц стала членам суфражысцкай плыні і напісала аўтабіяграфію, у якой апісвала свой шлюб з Бранімірам Шэноа. У 1924 годзе яна адправілася ў падарожжа па Англіі і Шатландыі з двума афіцэрамі брытанскай арміі, падчас якога напісала некалькі карцін з якіх вылучаецца «Naš auto u Škotsko» — першы малюнак аўтамабіля, створаны харвацкім мастаком[5].