Насх (араб. نسخنسخ) — асноўны і самы распаўсюджаны шрыфт для запісу большасці моў, якія выкарыстоўваюць арабскі алфавіт.
Насх набыў паўсюднае распаўсюджванне ў арабскім свеце ў XV стагоддзі, выцесніўшы больш грувасткі і складаны сулюс. На насх перапісваліся Каран, хадзісы і іншая ісламская літаратура. У цяперашні час некалі каліграфічны стыль, насх ператварыўся ў звычайны і найбольш просты шрыфт, які выкарыстоўваюць на пісьме практычна ва ўсім арабскім свеце і выкладаюць у школах.
У камп’ютарах таксама па змаўчанні выкарыстоўваецца насх: بسم الله الرحمن الرحيم.
На аснове насха быў створаны насталік, які пераважае ў Іране і Пакістане, тады як у арабскіх краінах лічыцца архаічным.
Насх на Вікісховішчы |