У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ануфрыенка .
Наталля Валер’еўна Ануфрыенка
Нарадзілася
11 чэрвеня 1985 (1985-06-11 ) (39 гадоў)
Грамадзянства
Рост
174 см
Вага
63 кг [ 1]
Пазіцыя
разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[ * 1]
↑ Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Наталля Валер’еўна Ануфрыенка (нар. 11 чэрвеня 1985 , Бабруйск , Беларусь ) — прафесійная беларуская баскетбалістка . Атакуючы абаронца. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[ 2] .
Вучылася ў сярэдняй школе № 26 г. Бабруйска. Баскетболам пачала займацца на ўроках фізкультуры. З 1998 года па 2001 год праходзіла навучанне ў філіяле СДзЮШАР № 7 баскетбольнага клуба «Прынёманне» (Гродна ). Першым трэнерам быў Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк . Выступала за гродненскую «Алімпію »[ 3] , мінскі «Гарызонт »[ 4] .
У 2007—2016 гадах выступала за жаночую зборную Беларусі [ 5] .
З 2022 года — другі трэнер моладзевай каманды БК «Мінск» [ 6] . З 2024 года — галоўны трэнер моладзевай каманды БК «Мінск» [ 7] .
Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007 .
Чэмпіёнка Беларусі (9): 2004/2005 , 2005/2006 , 2006/2007 , 2008/2009 , 2010/2011 , 2011/2012 , 2015/2016 , 2020/2021 , 2021/2022 .
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2007/2008 , 2013/2014 , 2014/2015 , 2016/2017 , 2017/2018 , 2019/2020 .
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Балгарыі (1): 2009/2010 .
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2001/2002 , 2002/2003 , 2003/2004 , 2012/2013 .
Уладальнік Кубка Беларусі (10): 2002 , 2004 , 2005 , 2006 , 2007 , 2011 , 2012 , 2013 , 2015 , 2020 .
Уладальнік Кубка Балгарыі (1): 2010 .
Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021 .
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012 , 2012/2013 , 2013/2014 .
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011 .
Зноскі