Наталля Карэйва | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Поўнае імя | Наталля Станіславаўна Карэйва |
Спецыялізацыя | бег |
Нарадзілася |
14 лістапада 1985 (39 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наталля Станіславаўна Карэйва (14 лістапада 1985, Ліда) — беларуская лёгкаатлетка (бег).
Чэмпіён свету сярод юніёраў 2004 года на дыстанцыі 800 м[1].
Чэмпіянат свету 2010 — 10-я, Чэмпіянат свету 2012 — 4-я, Чэмпіянат Еўропы 2011 — 13-я.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў бегу на 1500 м. У Лондане 10 жніўня яна заняла сёмае месца ў фінальным забегу на 1.500 метраў з вынікам 4 хвіліны 11,58 секунды. У паўфінале спартсменка паказала шосты вынік (4.02,37), у кваліфікацыі — 10-ы (4.06,87).
На чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні 2013 у Гётэбаргу і на чэмпіянаце свету ў памяшканні 2012 ў Стамбуле Наталля Карэйва на дыстанцыі 1500 метраў стала чацвёртай[1].
З 22 жніўня 2014 года дыскваліфікавана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі (ІААФ) на 2 гады за абнармальныя паказчыкі біялагічнага пашпарта[2]. У выніку Карэйва не змагла прыняць удзел у летняй Алімпіядзе 2016 года[1].
Год | Спаборніцтва | Месца правядзення | Месца | Дысцыпліна | Вынік |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Чэмпіянат свету сярод юніёраў | Грасета, Італія | 1 месца | 800 м | 2:01.47 |
2005 | Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі | Эрфурт, Германія | 11 месца | 800 м | 2:05.00 |
2007 | Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі | Дэбрэцэн, Венгрыя | 4 месца | 800 м | 2:01.42 |
Універсіяда | Бангкок, Тайланд | 5 месца | 800 м | 2:02.05 | |
2008 | Кубак Еўропы ў памяшканні | Масква, Расія | 3 месца | 1500 м | 4:16.74 |
2010 | Чэмпіянат свету ў памяшканні | Доха, Катар | 9 месца | 1500 м | 4:12.76 |
Камандны чэмпіянат Еўропы | Берген, Нарвегія | 3 месца | 1500 м | 4:07.98 | |
Чэмпіянат Еўропы | Барселона, Іспанія | 1500 м | 4:06.89 | ||
2011 | Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні | Парыж, Францыя | 1500 м | 4:22.30 | |
Камандны чэмпіянат Еўропы | Стакгольм, Швецыя | 1500 м | 4:07.76 | ||
Чэмпіянат свету | Тэгу, Рэспубліка Карэя | 1500 м | 4:12.03 | ||
2012 | Чэмпіянат свету ў памяшканні | Стамбул | 1500 м | 4:10.12 | |
Алімпійскія гульні | Лондан | 1500 м | 4:11.58 |
У канцы верасня 2014 года нарадзіла сына[1].