Наташа Герке | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1960[1][2] (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, празаік, усходазнавец |
Мова твораў | польская |
Наташа Герке (польск.: Natasza Goerke; 13 сакавіка 1960, Познань) — польская пісьменніца, спецыялізуецца на кароткіх гратэскна-сюррэалістычных апавяданнях з элементамі іроніі і чорнага гумару.
Скончыла аддзяленне паланістыкі ў Пазнанскім універсітэце і арыенталістыкі ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, вывучала мовы Тыбету і ўсходнія рэлігіі. У сярэдзіне 1980-х гадоў эмігравала з Польшчы, жыве ў Гамбургу.
Аўтар зборнікаў прозы «Фракталы. Крамы з прасцінамі» (Fractale. Sklepy prześcieradłowe, 1994), «Кніга паштэтаў» (Księga pasztetów, 1997), «Развітанні з плазмай» (Pożegnania plazmy, 1999), «47 наводмаш» (47 na odlew, 2002). За апошнюю кнігу пісьменніца была намінаваная на літаратурную прэмію Nike (2003). У 2005 годзе адно з апавяданняў Герке было ўключанае ў зборнік «Параненыя. Сем апавяданняў пра СНІД» (Trafieni. Siedem opowiadań o AIDS) — першую польскую анталогію, прысвечаную гэтай тэматыцы.
Творчасць Наташы Герке складана класіфікаваць і залічыць да пэўнай плыні ў літаратуры. Паводле прызнання самой аўтаркі, яна не адчувае даверу ні да словаў, ні да сюжэту. Ідэалам для сябе пісьменніца лічыць афабулярную прозу.
Асобныя яе апавяданні пераклала на беларускую мову Святлана Рогач.