Нафтавая прамысловасць— галіна эканомікі, якая займаецца здабычай, перапрацоўкай, транспартаваннем, складаваннем і продажам прыроднага карыснага выкапня — нафты і спадарожных нафтапрадуктаў.
Да сумежных галін прамысловасці адносяць геафізіку, свідраванне, вытворчасць нафтагазавага абсталявання. Аснову нафтавай прамысловасці складаюць вертыкальна-інтэграваныя нафтавыя кампаніі.