Нацыянал-анархізм (таксама вядомы як анарха-нацыяналізм і лібертарыянскі нацыяналізм ) — радыкальная, антыкапіталістычная, антыдзяржаўная палітычная і культурная ідэалогія з элементамі анархізму і этнічнага нацыяналізму . Збольшага прыхільнікі таксама выступаюць за дэўрбанізацыю насельніцтва, прапагандуюць здаровы лад жыцця, моўна-культурны і расавы дыферэнцыялізм.
Тэрмін нацыянал-анархізм узыходзіць да 1920-х гадоў. Аднак яе выразна акрэсліў і папулярызаваў яго брытанскі ідэолаг Трой Саўтгейт у 1990-я гады. Ён аб'яднаў ідэі Кансерватыўнай рэвалюцыі, традыцыяналізму, Трэцяга шляху, новых правых і розных анархісцкіх школ[1]. Нацыянал-анархісты сцвярджаюць, што яны прытрымліваюцца пазіцыі па-за левымі і правымі, бо палітычная сістэмалевы-правы ўжо безнадзейна састарэла, таму яна павінна быць заменена на сістэму цэнтраліст-дэцэнтраліст[2].
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |