Нацыянальная Баскетбольная Асацыяцыя | |
Афіцыйны лагатып НБА | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Кантынент: | Амерыка (ФІБА Амерыка) |
Дата заснавання: | 6 чэрвеня 1946 года (БАА) |
Месца заснавання: | Нью-Ёрк, ЗША |
Першы сезон: | 1946/1947 |
Сучасная інфармацыя | |
Штаб-кватэра: | Нью-Ёрк, ЗША |
Камісіянер: | Адам Сільвер |
Краіны: | ЗША (29 каманд) Канада (1 каманда) |
Колькасць каманд: | 30 |
Слоган: | «Where Amazing Happens» |
Вынікі | |
Рэкордная колькасць тытулаў: | Бостан Селтыкс (17 тытулаў) |
Дзеючыя чэмпіёны: | Таронта Рэптарс (першы тытул) |
Афіцыйны сайт | |
Сезон 2018/2019 |
Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя, НБА (англ.: National Basketball Association, NBA) — мужчынская прафесійная баскетбольная ліга Паўночнай Амерыкі, у прыватнасці, ЗША і Канады. Уваходзіць у чацвёрку галоўных прафесійных спартыўных ліг Паўночнай Амерыкі, нароўні з НХЛ, МЛБ і НФЛ[1]. Была заснавана ў 1946 годзе як Баскетбольная асацыяцыя Амерыкі і, злучыўшыся з Нацыянальнай баскетбольнай лігай, была пераназвана ў Нацыянальную баскетбольную асацыяцыю.
На 2011 год у склад Асацыяцыі ўваходзяць 30 каманд, якія па геаграфічнай прыкмеце падзелены на Усходнюю і Заходнюю канферэнцыі, а кожная з канферэнцый, у сваю чаргу, падзелена на тры дывізіёны па пяць каманд. На працягу рэгулярнага сезона кожная з каманд праводзіць 82 матчы, па выніках якіх адбіраюцца ўдзельнікі плэй-оф. У плэй-оф каманды гуляюць па алімпійскай сістэме, да 4 перамог у сваёй канферэнцыі. Два чэмпіёны канферэнцый сустракаюцца паміж сабой у галоўным фінале, дзе і вызначаецца ўладальнік звання чэмпіёна НБА.
Прыбытак НБА ў 2010 годзе склаў 3,8 мільярда долараў, і, пры выдатках ледзь больш 3,6 мільярда долараў, аперацыйны прыбытак за год склаў 183 мільёны долараў, а паказчык рэнтабельнасці — 4,8 %[2]. Сярэдняя зарплата ігракоў у 2010 годзе склала 4,8 мільёна долараў у год — больш, чым у любой іншай спартыўнай лізе ў свеце[3]. Цэнтральны офіс НБА размяшчаецца на 19 паверсе Алімпік-таўэр на Пятай авеню ў Нью-Ёрку[4].