Нацыянальная кааліцыя | |
---|---|
Лідар | Петэры Орпа |
Дата заснавання | 9 снежня 1918 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | ліберальны кансерватызм і праеўрапеізм[d] |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 34 000[1] |
Партыйны друк | Nykypäivä[d] |
Сайт | kokoomus.fi (фін.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальная кааліцыя (НК; фінск.: Kansallinen Kokoomus; Kok; шведск.: Samlingspartiet; Saml) — правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Фінляндыі.
Заснаваная ў 1918 годзе Нацыянальная кааліцыя ўваходзіць у «вялікую тройку» партый, якія дамінавалі ў нацыянальнай палітыцы Фінляндыі на працягу дзесяцігоддзяў, разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй і Партыяй цэнтра. Цяперашні старшыня партыі Петэры Орпа абраны 11 чэрвеня 2016 года. Палітыка партыі, паводле яе прадстаўнікоў, грунтуецца на «свабодзе, адказнасці і дэмакратыі, роўных магчымасцях, адукацыі, падтрымцы, талерантнасці і клопаце»[2], падтрымлівае мультыкультуралізм і правы ЛГБТ . У міжнароднай палітыцы займае пранатаўскую і праеўрапейскую пазіцыю, уваходзіць у Еўрапейскую народную партыю[3].
Доля галасоў Нацыянальнай кааліцыі на парламенцкіх выбарах з 1990-х гадоў складала каля 20 % і з таго часу партыя не ўваходзіла ў кааліцыйныя ўрады толькі восем гадоў. На выбарах 2011 года яна атрымала 44 з 200 месцаў, упершыню ў сваёй гісторыі стаўшы найбуйнейшай партыяй у парламенце Фінляндыі. На мясцовым узроўні яна ўпершыню стала найбуйнейшай партыяй у 2008 годзе. НК стала самай буйной партыяй на парламенцкіх выбарах 2023 года з 48 месцамі і стала вядучай партыяй ва ўрадзе Орпа з 20 чэрвеня 2023 года.