Нацыянальны сход Арменіі арм.: Հայաստանի Հանրապետության Ազգային ժողով | |
---|---|
Тып | |
Тып | аднапалатны парламент |
Кіраўніцтва | |
Структура | |
Членаў | 105 |
Фракцыі |
Урад (17) Апазіцыя (88) |
Выбары | |
Апошнія выбары | 2 красавіка 2017 года |
Зала пасяджэнняў | |
Будынак Нацыянальнага сходу, Праспект Баграмяна 19, Ерэван | |
Сайт | |
www.parliament.am |
Нацыянальны Сход Арменіі (арм.: Հայաստանի Ազգային Ժողով) — вышэйшы заканадаўчы орган Арменіі.
28 мая 1918 года Арменія абвясціла сябе незалежнай дзяржавай. Сфарміраваўся вышэйшы орган улады краіны — Нацыянальны Сход Арменіі.
У 1990 годзе Вярхоўны Савет Арменіі першага склікання (260 дэпутатаў) быў абраны па мажарытарнай выбарчай сістэме, у два этапы — 20 мая і 3 чэрвеня. У новым парламенце былі прадстаўлены дзве палітычныя сілы — «Армянскі агульнанацыянальны рух» і «КПА». Дэпутацкія групы — «Рэспубліка» (38 дэпутатаў), «Арцах» (11 дэпутатаў), «Ліберал-дэмакраты» (10 дэпутатаў), «Нацыянальны прагрэс» (10 дэпутатаў), АРФД пераўтварылася ў дэпутацкую групу (12 дэпутатаў).
4 жніўня 1990 г. старшынёй Нацыянальнага Сходу стаў Лявон Тэр-Петрасян.
21 верасня 1991 г. Арменія была абвешчаная незалежнай рэспублікай.
16 кастрычніка 1991 г. прэзідэнтам быў абраны Лявон Цер-Петрасян, а старшынёй Нацыянальнага Сходу стаў Бабкен Араркцян.