Нацыянальны музей старадаўняга мастацтва | |
---|---|
Заснаваны | 1884 |
Адкрыты | 1884 |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Rua das Janelas Verdes 1249 - 017 |
museudearteantiga.pt | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны музей старадаўняга мастацтва (парт.: Museu Nacional de Arte Antiga, MNAA) у Лісабоне — адзін з найбольш значных мастацкіх збораў Партугаліі і Еўропы. Калекцыі Нацыянальнага музея адлюстроўваюць развіццё партугальскага мастацтва да пачатку XIX ст.
Музей захоўвае 2200 твораў жывапісу за перыяд з XIV стагоддзі па 1820 год. Усе фонды ўмоўна падзелены на сем раздзелаў: жывапіс, скульптура, малюнак і графіка, вырабы з золата і срэбра, кераміка, тэкстыль, мэбля. Акрамя пералічаных калекцый, тут ёсць калекцыі мастацтва Афрыкі і Далёкага Усходу. У зборы жывапісу ёсць некалькі вытанчаных экспанатаў: выява святога Гераніма, выкананая Альбрэхтам Дзюрэрам, якую мастак асабіста прадаў зацікаўленай асобе з Партугаліі. Тут ёсць працы Лукаса Кранаха Старэйшага, Гальбейна, Веласкеса. Музей мае адну з самых вядомых карцін Іераніма Босха — «Спакуса Святога Антонія» — трохчасткавы алтар з выявай набожнага егіпецкага пустэльніка сярод натоўпау дэманаў і прагных пачвар. У раздзеле партугальскага жывапісу прадстаўлены творы за амаль чатыры стагоддзі яго развіцця. У пераважнай большасці гэта рэлігійныя сюжэты і партрэты. Кульмінацыяй гэтага раздзела з’яўляецца значны помнік партугальскага жывапісу XV стагоддзя «Алтар Святога Вінцэнта» працы мастака Нуну Гансалвіша, які складаецца з шасці панэляў. На іх ён напісаў каля шасцідзесяці фігур змрочных святых, а пад імі — Генрыха Мараплаўца, бледнага чалавека з вусамі ў чорным галаўным уборы з малітоўна складзенымі рукамі.