Вуд-Бафала | |
---|---|
англ.: Wood Buffalo National Park | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Канада, Альберта і Паўночна-Заходнія тэрыторыі |
Найбліжэйшы горад | Форт Сміт |
Плошча | 44 тыс. кв. км |
Дата заснавання | 1983 |
Сайт |
pc.gc.ca/en/pn-np… (англ.) pc.gc.ca/fr/pn-np… (фр.) |
Вуд-Бафала (англ.: Wood Buffalo National Park) — нацыянальны парк на тэрыторыі правінцый Альберта і Паўночна-Заходнія тэрыторыі, Канада. Заснаваны ў 1983 годзе.
Гэта найбуйнейшы ў Канадзе нацыянальны парк і адзін з самых вялікіх у свеце, мае плошчу больш за 44 тыс км². Размешчаны ў цэнтральнай частцы Канады, паміж азёрамі Атабаска і Вялікае Нявольніцкае ў поясе сухіх барэальных іглічных лясоў з умерана прахалодным кліматам, доўгай і халоднай зімой, але з цёплым летам. Тут суседнічаюць травяністыя прэрыі і засоленыя лугавыя раўніны, дзе кормам для траваедных служаць солеўстойлівыя травы і дзікія кветкі. Таксама запаведнік вядомы тым, што на яго тэрыторыі жыве самае вялікі на кантыненце дзікі статак амерыканскіх бізонаў (каля 2500 галоў), акрамя таго тут гняздуюць амерыканскія журавы і пеліканы, часта сустракаюцца лось, паўночны алень карыбу, бабры, мускусныя пацукі і ваўкі. Яшчэ адна прыродная славутасць — самая шырокая ў свеце ўнутраная рачная дэльта, утвораная рэкамі Атабаска і Піс-Рывер.