Нацыянальны парк Наэль-Кемпфф-Меркада* | |
---|---|
Parque nacional Noel Kempff Mercado** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | Балівія |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | IX, X |
Спасылка | 967 |
Рэгіён*** | Лацінская Амерыка і Карыбы |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2000 (24 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Наэль-Кемпфф-Меркада — нацыянальны парк, які знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы дэпартамента Санта-Крус у Балівіі, у прымежнай зоне з Бразіліяй, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Парк быў заснаваны ў 1979 г. Гэты прыродны комплекс з’яўляецца найбольш вялікім натуральным запаведнікам на Зямлі: яго плошча складае болей за 1,5 млн га; з’яўляецца самым чыстым і цэласным рэзерватам у басейне Амазонкі.
Геалагічная гісторыя рэгіёна пачалася ў дакембрыйскую эпоху, г. зн. налічвае прыкладна мільярд гадоў. Мясцовасць, на якой знаходзіцца Парк, размешчана на вышынях ад 200 да 1000 м над узроўнем мора, таму экасістэма Наэль-Кемпфф-Меркада мае дзіўную прыродную разнастайнасць. Тут можна сустрэць вільготныя джунглі, галерэйны лес, хмызняковыя саванны і нізкія забалочаныя раўніны.
Парк насяляюць каля 4000 відаў раслін, звыш за 600 відаў экзатычных і рэдкіх птушак, а таксама мноства відаў рэдкіх жывёл, у тым ліку ягуары, чорныя кайманы, анаконды, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. На тэрыторыі рэзервата пырхае каля мільёна матылёў.
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 967 рус. • англ. • фр. |