Нацыянальны парк Пурнулулу | |
---|---|
англ.: Purnululu National Park | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Аўстралія |
Плошча |
|
Дата заснавання | 1987[1] |
Сайт | parks.dpaw.wa.gov.au/par… |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Purnululu National Park (Нацыянальны парк Пурнулулу) |
|
Спасылка | № 1094 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | vii, viii |
Рэгіён | Краіны Азіі і Ціхага акіяна |
Уключэнне | 2003 (27-я сесія) |
Нацыянальны парк Пурнулулу (англ.: Purnululu National Park) — нацыянальны парк у Аўстраліі. З 2003 г. уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Парк з'яўляецца адным з унікальных аб'ектаў прыроды. Яго плошча — 239,7 тыс. га. Ён знаходзіцца на тэрыторыі штата Заходняя Аўстралія ў раёне хрыбта Бангл-Бангл на вышыні каля 500 м над узроўнем мора.
Хрыбет створаны чырвонымі дэвонскімі пясчанікамі; парнулулу — «пясчанік» на мове абарыгенаў племені Кайя. За мільёны гадоў вада і вецер «выразалі» з іх вычварныя канічныя слупы-астанцы. Вышыня некаторых з іх дасягае 250 м. На паверхні астанцаў дакладна бачныя шырокія цёмна-шэрыя гарызантальныя пласты. Гэтыя палосы — вынік дзейнасці здольных да фотасінтэза цыянабактэрый, якія пражывалі ў гэтым раёне каля 370 млн гадоў таму, калі раён Бангл-Бангл з'яўляўся дном мелкіх заліваў.
Парк знаходзіцца ў цяжкадаступнай мясцовасці. Бліжэйшы населены пункт горад Кунунура размешчаны ў 300 км на поўнач ад Пурнулулу. Аднак на працягу каля 20 тыс. гадоў у гэтай горнай мясцовасці пражываюць аўстралійскія абарыгены. Іх колькасць невялікая, але нягледзячы на доўгі перыяд каланізацыі, яны змаглі захаваць традыцыі і культуру, якія не маюць аналагаў у сусветнай гісторыі.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1094 рус. • англ. • фр. |