Нацыянальны фронт выратавання Уганды | |
---|---|
Лідары | Майсей Алі, Алі Бамузэ |
Саюзнікі |
![]() |
Праціўнікі |
![]() |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ва Угандзе, Другая кангалезская вайна |
Нацыянальны фронт выратавання Уганды, НФВУ (англ.: Uganda National Rescue Front, UNRF) – агульная назва двух угандыйскіх паўстанцкіх груповак.
Першы Нацыянальны фронт выратавання Уганды, таксама вядомы як «Фронт нацыянальнага выратавання»[1], быў створаны для барацьбы з урадам Мілтана Аботэ. У атрады баевікоў уліліся прыхільнікі Ідзі Аміна. Лідарам арганізацыі стаў брыгадны генерал Майсей Алі, былы міністр фінансаў.
Пасля падзення Аботэ ў ліпені 1984/1985 года больш за 1000 байцоў фракцыі далучыліся да ўрада Ёверы Мусевені.
У 1996 годзе была ўтворана новая групоўка — Нацыянальны фронт выратавання Уганды II. У склад арганізацыі ўвайшлі былыя члены першай арганізацыі, якія адмовіліся прымірыцца з уладамі. Узброеныя атрады групоўкі дзейнічалі ў асноўным у акрузе Арынга. Напады праводзіліся з баз у Судане, урад якога падтрымліваў угандыйскую апазіцыю. Новым кіраўніком паўстанцаў стаў генерал-маёр Алі Бамузэ.
24 снежня 2002 года НФВУ II падпісаў афіцыйнае пагадненне аб спыненні агню з урадам. Паводле дамовы, баевікі ўліліся ў склад урадавай арміі.