Нацыянальны цэнтр касмічных даследаванняў (фр.: Centre National d'Études Spatiales, CNES) — французскае касмічнае агенцтва. Заснавана пры Шарле Дэ Голе ў 1961 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Парыжы. У мінулым CNES таксама адказвала за падрыхтоўку французскіх касманаўтаў, аднак у 2001 годзе гэтыя абавязкі перайшлі ЕКА.
CNES таксама выкарыстоўвае Куру ў Французскай Гвіяне як асноўны касмадром, які быў пабудаваны ў 1969 годзе.