Нацыянальны італа-румынскі культурны і эканамічны рух (рум. Mişcarea Naţională Culturală şi Economică Italo-Română) або Нацыянальны італа-румынскі фашысцкі рух (рум. Mişcarea Naţională Fascistă Italo-Română) — фашысцкі рух у Румыніі пачатку 1920-х гадоў.
Рух быў створаны ў 1921 годзе журналісткай Аленай Бакалоглу. Яе муж, італьянец, быў знаёмы з Беніта Мусаліні. Група запазычыла ідэі італьянскага фашызму і падкрэслівала цесныя этнічныя сувязі паміж італьянцамі і румынамі[1]. У руху было ўсяго толькі каля 100 членаў[2]. Распушчана ў 1923 годзе, калі адбылося аб’яднанне з Румынскай нацыянальнай фасцыяй для фарміравання Нацыянальнага фашысцкага руху[3].