Нацыянальны ўніверсітэт абароны імя Караля І | |
---|---|
рум.: Universitatea Națională de Apărare „Carol I” | |
Арыгінальная назва | рум.: Universitatea Națională de Apărare „Carol I” |
Заснаваны | 1889 |
Рэктар | Dorin Corneliu Pleșcan[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бухарэст, Румынія |
Сайт | unap.ro |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны ўніверсітэт абароны імя Караля І (рум.: Universitatea Națională de Apărare „Carol I”) — румынская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бухарэст. Названы ў гонар румынскага манарха Караля І.
Нацыянальны ўніверсітэт абароны з'яўляецца працягам школы кадравых афіцэраў, заснаванай у 1889 годзе генералам Штэфанам Фалькаяну. На момант свайго заснавання гэта была шостая ваенная ВНУ ў Еўропе, створаная пасля школ у Берліне, Вене, Парыжы, Турыне і Бруселі. У 1889-1897 гадах гэтая ВНУ працавала ўу будынку на вуліцы Шцірбей-Водэ ў Бухарэсце, дзе цяпер знаходзіцца штаб-кватэра Нацыянальнага антыкарупцыйнага ўпраўлення.