Нацыянальны ўніверсітэт дзяржаўнай службы

Нацыянальны ўніверсітэт дзяржаўнай службы
венг.: Nemzeti Közszolgálati Egyetem
Арыгінальная назва венг.: Nemzeti Közszolgálati Egyetem
Міжнародная назва англ.: National University of Public Service
Заснаваны 2011
Рэктар Андраш Колтай[d][1]
Краіна
Размяшчэнне Будапешт
Сайт uni-nke.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны ўніверсітэт дзяржаўнай службы (венг.: Nemzeti Közszolgálati Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў створаны ў выніку аб’яднання Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Міклаша Зрыньі, Паліцэйскай акадэміі і факультэта дзяржаўнага кіравання Будапешцкага ўніверсітэта Корвіна. Папярэднікам Нацыянальнага ўніверсітэта дзяржаўнай службы лічыцца Венгерская каралеўская ваенная акадэмія «Людавіка», створаная ў 1808 годзе.

  • Факультэт ваенных навук і падрыхтоўкі афіцэраў
  • Факультэт праваахоўнай дзейнасці
  • Факультэт дзяржаўнага кіравання і міжнародных навук
  • Факультэт водных навук
  • Інстытут падрыхтоўкі кіруючых кадраў і бесперапыннай адукацыі ў галіне дзяржаўнага кіравання
  • Інстытут па барацьбе са стыхійнымі бедствамі
  • Інстытут стратэгічных студый
  • Даследчы цэнтр Ёжэфа Этвеша

Зноскі