Націск

На́ціск — больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў.

Націск у беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове націск дынамічны, або сілавы, бо пры вымаўленні націскных складоў органы моўнага апарату знаходзяцца ў больш напружаным стане, чым пры вымаўленні ненаціскных складоў.

У беларускай мове націск разнамесны, г. зн. можа падаць на любы склад.

Пры змене формаў слова націск можа не змяняць свайго месца, заставацца нерухомым (ха́та, ха́це, ха́тамі) або пераходзіць на іншыя склады (зямля́ — зе́млі, бу́сел — буслы́).

Націск дапамагае адрозніваць значэнні словаў: ка́са — каса́, лю́бы — любы́).

Націск маюць толькі самастойныя часціны мовы. Службовыя словы, як правіла, націску не маюць і ў якасці ненаціскных складоў прымыкаюць да самастойных словаў.

Складаныя словы могуць мець адзін націск або два — асноўны і пабочны: шыро́казахва́тны, сво́еасаблі́вы. Пабочны маюць словы з іншамоўнымі прыстаўкамі: а́нтыдэмакраты́чны, у́льтрафіяле́тавы.