Ная́ўныя гро́шы, гато́ўка[1] (англ.: cash money) — сума выпушчаных у абарот папяровых і манетных грошаў, якія з'яўляюцца сапраўднымі аплатнымі сродкамі.
Наяўныя грошы нязручныя тым, што імі нельга аплаціць дыстанцыйна (напрыклад, у інтэрнэце), для гэтага трэба выкарыстоўваць электронныя грошы або безнаяўную аплату, але вельмі зручныя, калі трэба аплаціць што-небудзь канфідэнцыйна.