Наім Фрашэры | |
---|---|
Naim Frashëri | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | D. Keto |
Дата нараджэння | 25 мая 1846[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1900[1][2] (54 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, цэнзар, перакладчык |
Кірунак | рамантызм, суфійская паэзія, |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | албанская, персідская, турэцкая, грэчаская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наім Фрашэры (алб.: Naim Frashëri; 25 мая 1846 — 20 кастрычніка 1900) — албанскі паэт і празаік. Выдатны дзеяч Албанскага нацыянальнага адраджэння. Прызнаны нацыянальным паэтам Албаніі[4].
Наім Фрашэры нарадзіўся ў вёсцы Фрашэры на поўдні Албаніі. Ужо ў дзяцінстве складаў вершы. У 1865 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Яніну, дзе паступіў у грэчаскую гімназію, выкладанне ў якой асноўвалася на ідэях французскага Асветніцтва[5], і дзе навучыўся пісаць вершы па-персідску (упершыню яны былі апублікаваны ў 1885 годзе ў Стамбуле ў зборніку «Мроі»). Акрамя таго ў гімназіі паэт вывучаў яшчэ і грэчаскую, французскую і італьянскую мовы[6]
Па вяртанні на Радзіму разам з братам Абдзюлем Фрашэры ён удзельнічаў у барацьбе Прызрэнскай лігі, нацыянальнай албанскай арганізацыі, якая першапачаткова была створана пры падтрымцы турэцкага ўрада, але пасля ўступіла з ім ва ўзброены канфлікт. Барацьба арганізацыі скончылася арыштам яе правадыроў. У 1882 годзе Наім Фрашэры пакінуў краіну і адправіўся ў Турцыю, дзе атрымаў пасаду члена цэнзурнай камісіі пры міністэрстве адукацыі Асманскай імперыі. Пры гэтым ён не пераставаў прымаць актыўны ўдзел у жыцці албанскага народа, спрыяў выданню многіх албанскіх кніг, але свае ўласныя публікацыі падпісваў не поўным імем, а выкарыстоўваючы толькі ініцыялы[6]. Наім Фрашэры з'яўляецца аўтарам патрыятычнай паэмы на грэчаскай мове — «Сапраўднае жаданне албанцаў», удзельнічаў у стварэнні нацыянальных школ у Албаніі, яму належаць першыя албанскія азбукі, кнігі для чытання і падручнікі[7]. Пераклаў Іліяду Гамера[8], таксама перакладаў байкі Лафантэна, пісаў артыкулы па дыдактыцы і ісламскай практыцы.
Агулам Наім Фрашэры напісаў дваццаць дзве буйныя працы на турэцкай, грэчаскай, персідскай і албанскай мовах. На яго раннія патрыятычныя вершы прыкметны ўплыў аказала персідская літаратура, а таксама французская. Аднак увесь яго творчы шлях быў працяты ідэямі суфійскага пантэізму, які казаў пра боскую сутнасць ва ўсім, што існуе ў свеце, яркім пацверджаннем таму могуць служыць яго вершы «Жалейка» і «Свяцільня», у якіх аўтар надзяляе рэчы, які апісвае, нейкай боскай сутнасцю.