Наўтылаідэі (Nautiloidea) — падклас (атрад, падатрад) беспазваночных жывёл класа галаваногіх малюскаў.
Вядомы 1 сучасны (караблікі) і каля 700 выкапнёвых родаў, больш за 2000 відаў. Пашыраны з кембрыю, росквіту дасягнулі ў ардовіку — дэвоне (каля 400 млн гадоў назад). Жылі ў морах, паводле спосабу жыцця поўзаючыя, плаваючыя або прымацаваныя да субстрату жывёлы.
Памеры выкапнёвых відаў ад 0,5 см да 5 м даўжыні або 3 м у дыяметры. Ракавіны рознай формы, паводле будовы блізкія да аманітаў. Сіфон, прызначаны дпя рэгулявання суадносін газу і вадкасці ў камерах ракавіны, складанай будовы.
Драпежнікі.
Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.