Нго Куанг Чонг | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 снежня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2007 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | |
![]() |
Нго Куанг Чонг (в’етн.: Ngô Quang Trưởng; 13 снежня 1929 — 22 студзеня 2007) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам.
Нарадзіўся 23 снежня 1929 года ў сям’і багатага землеўладальніка. У 1948 годзе скончыў французскую сярэднюю школу.
У 1953 годзе прызваны ў В’етнамскую нацыянальную армію. Прайшоў курсы афіцэраў і парашутыстаў. У пачатку 1955 года быў прызначаны капітанам 1-й роты 5-га парашутна-дэсантнага батальёна. У ліпені 1963 года ўзначаліў увесь батальён. У красавіку 1965 года прызначаны на пасаду начальніка штаба паветрана-дэсантнай брыгады. У пачатку 1966 года стаў намеснікам камандзіра паветрана-дэсантнай дывізіі. Пасля перайшоў у пяхотнае падраздзяленне і быў прызначаны камандуючым 1-й дывізіяй. У сярэдзіне жніўня 1970 года стаў камандуючым 4-м армейскім корпусам і 4-й ваеннай акругай. У маі 1972 года ўзначаліў 1-ы корпус і 1-ю ваенную акругу.
Пасля падзення Паўднёвага В’етнама ў красавіку 1975 года збег у ЗША, дзе і памёр 22 студзеня 2007 года.
Ажаніўся са старэйшай дачкой пісьменніка Тхач Лама Нгуен Туонг Нхунг. У шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей.
Пачынаючы з 1979 года, па просьбе Цэнтра ваеннай гісторыі арміі ЗША (US Army Center of Military History), Нго Куанг Чонг напісаў тры кнігі, прысвечаныя В’етнамскай вайне.