Нгуен Хыу Ан | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1995 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Гады службы | 1945—1995 |
Званне | старшы генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 251-ы батальён 174-га палка 316-й дывізіі 2-га корпуса |
Бітвы/войны |
Індакітайская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Нгуен Хыу Ан (в’етн.: Nguyễn Hữu An; 1 кастрычніка 1926 — 9 красавіка 1995) — старшы генерал-лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1926 года ў камуне Труёнг Ен, раён Гіявінь, правінцыя Нінбінь.
У верасні 1945 года ўступіў у В’етнамскую народную армію.
Падчас Індакітайскай вайны прыняў удзел у некалькіх вырашальных бітвах, такіх як бой за Бонг Лау і Лунф Фэй у 1949 годзе. У ходзе пагранічнай кампаніі 1950 года ўзначальваў 251-ы батальён 174-га палка ў бітве пры Джонг Кхе. Пазней займаў пасады камандзіра батальёна, намесніка камандзіра палка, удзельнічаў у акцыях у Бін-Ліе, Вонх-Фук і Моц-Чау. У бітве пры Д’енб’енфу камандаваў 174-м палком 316-й дывізіі і тройчы атакаваў пагорак А1 (Эліяне 2). 7 мая 1954 года яго полк канчаткова пераадолеў французскую абарону на А1, і гэта стала адным з заключных дзеянняў у кампаніі.
У гады В’етнамскай вайны камандаваў войскамі Паўночнага В’етнама ў бітве пры Я-Дранг[1][2][3]. У 1974 годзе атрымаў званне генерал-маёра. Падчас Вясновага наступлення 1975 года быў камандуючым 2-га корпуса. У баях за Сайгон менавіта яго байцы ўзнялі сцяг Фронту нацыянальнага вызвалення Паўднёвага В’етнама на даху Палаца Незалежнасці аб 11:30 30 красавіка 1975 года, што лічыцца завяршэннем вайны[4].
У пасляваенны перыяд працягнуў службу у в’етнамскіх узброеных сілах. У 1980 годзе атрымаў званне генерал-лейтэнанта[5]. Шэсць гадоў праз павышаны да старшага генерал-лейтэнанта (генерал-палкоўніка). Займаў ключавыя пасады ва ўзброеных сілах, уключаючы памочніка генеральнага інспектара, намесніка начальніка па сумяшчальніцтве начальніка штаба і выконваючага абавязкі камандуючага 2-й ваеннай акругай (1984—1987), дырэктара Ваеннай акадэміі (1988—1991) і дырэктара Акадэміі нацыянальнай абароны (1991—1995).
Памёр 9 красавіка 1995 гады ў Ханоі ва ўзросце 68 гадоў.
У амерыканскім кінафільме 2002 года «Мы былі салдатамі» (рэжысёр Рэндал Уолес) ролю Нгуен Хыу Ана выканаў в’етнамскі акцёр Дон Зыонг, які за гэта быў абвінавачаны ў сябе дома ў «здрадзе Радзімы» і вымушаны быў эміграваць у ЗША.