Нгуен Хыу Хан

Нгуен Хыу Хан
Дата нараджэння 10 ліпеня 1926(1926-07-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 2019(2019-09-29) (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Род войскаў Узброеныя сілы Францыі (1946—1952)
Нацыянальная армія В’етнама (1952—1954)
Узброеныя сілы Рэспублікі В’етнам (1955—1975)
Гады службы 19461975
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны Індакітайская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нгуен Хыу Хан (в’етн.: Nguyễn Hữu Hạnh; 10 ліпеня 1926/26 жніўня 1924 — 29 верасня 2019) — брыгадны генерал Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.

Нарадзіўся 26 жніўня 1924 года альбо 10 ліпеня 1926 года ў Фуфонге, Чаутхань, правінцыя Мітхо (цяпер правінцыя Цяньцзян)[1]. У 1945 годзе скончыў французскую сярэднюю школу.

У 1946 годзе далучыўся да арміі Французскага Саюза. Пасля праходжання курсаў у школе баявых мастацтваў Нам В’ет Вунгтау, у званні прапаршчыка Нгуена адправілі служыць у пяхотнае падраздзяленне на пасаду камандзіра ўзвода. Ужо ў 1951-м даслужыўся да звання капітана. У 52-м прызначаны начальнікам штаба дывізіі Сайгон—Чалон пры Нацыянальнай арміі В’етнама. У 1954 годзе стаў намеснікам камандзіра 11-га палка. У 55-м вярнуўся на пасаду начальніка штаба Сайгон—Чалона.

У кастрычніку 1955 года Нгуен працягнуў сваю службу ў шэрагах паўднёвав’етнамскай арміі.

У 1957 годзе ён быў прызначаны начальнікам штаба сталічнай ваеннай акругі (пазней ператворанага ў асаблівую сталічную зону). У канцы ліпеня 1959 года, скончыўшы курсы ў ЗША, Нгуен пачаў работу ў Генеральным штабе пры аператыўным камандаванні (дарожнае камандаванне палявой арміі). У 1963 годзе атрымаў пасаду начальніка штаба 4-га корпуса. У ліпені 1964 года стаў намеснікам дырэктара Далатскага ваеннага вучылішча. У ліпені 1967 Нгуен быў прызначаны намеснікам камандзіра 21-й пяхотнай дывізіі. У сярэдзіне 1968 года ўзначаліў 44-ю тактычную зону. У 69-м Нгуен вернуты ў 4-ы корпус, дзе прызначаны намеснікам камандзіра.

У верасні 1972 Нгуен пераведзены ў камандаванне 2-га армейскага корпуса. У сярэдзіне 1973 года стаў галоўным інспектарам 1-га корпуса.

15 мая 1974 года адпраўлены ў адстаўку, у сувязі з барацьбой прэзідэнта Нгуен Ван Цхьеу супраць прыхільнікаў генерала Зыонг Ван Міня, з якім у кіраўніцтва краіны здарыўся канфлікт[2]. 29 красавіка 1975 года, на фоне цяжкага ваенна-палітычнага становішча, вернуты ў войска на пасаду памочніка начальніка Генеральнага штаба[1]. Аднак ужо 30 красавіка захоплены Сайгон, а армія ўжо была не ў сілах працягваць супраціў. Нгуен далучыўся да прыхільнікаў капітуляцыі, тым самым атрымаўшы паблажлівага стаўлення камуністаў[3][4].

У наступныя гады Нгуен прызначаны на пасаду генеральнага сакратара Народнай асацыяцыі, быў абраны членам ЦК В’етнамскага айчыннага фронту, займаючы гэтую пасаду да выхаду на пенсію.

Дзядуля — Нгуен Куанг Фат, бабуля — Фам Тхі Тра, бацька — Нгуен Хыу Дыет, маці — Нгуен Тхі Ко (Ту Хіен). Меў 11 дзяцей.

Зноскі

  • Trần Ngọc Thống, Hồ Đắc Huân, Lê Đình Thụy (2011). Lược sử Quân lực Việt Nam Cộng hòa.