Небаракі![]() | |
---|---|
англ.: Poor Things | |
Жанр | экранізацыя рамана[d], трылер[d], фэнтэзійны фільм, артхаусны навукова-фантастычны фільм[d] і чорны гумар[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Film4 Productions[d], Element Pictures[d] і TSG Entertainment[d] |
Працягласць | 141 хв. |
Бюджэт | 35 000 000 $ |
Зборы | 93 499 622 $[4] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1 верасня 2023[1], 8 снежня 2023[2], 12 студзеня 2024, 26 студзеня 2024, 15 снежня 2023[2], 22 снежня 2023[2], 25 студзеня 2024[3] і 18 студзеня 2024 |
IMDb | ID 14230458 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
«Небара́кі»[5][6][7], або «Бе́дныя-няшча́сныя» (англ.: Poor Things) — мастацкі фільм рэжысёра Ёргаса Ланцімаса, экранізацыя аднайменнага рамана Аласдэра Грэя з Эмай Стоўн і Уілемам Дэфо ў галоўных ролях.
Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2023 года на 80-м Венецыянскім кінафестывалі, дзе карціна была адзначана галоўнай узнагародай — «Залатым львом».
Маладая жанчына Бэла Бакстэр вяртаецца да жыцця дзякуючы навукоўцу доктару Годвіну Бакстэру. Спачатку наіўная, Бэла імкнецца спазнаць навакольны свет, хоць і знаходзіцца пад абаронай Бакстэра. Жадаючы ўбачыць больш, яна збягае з Дунканам Ведэрбернам, спрытным і распусным адвакатам, і адпраўляецца ў падарожжа па кантынентах. Вызваліўшыся ад забабонаў свайго часу, Бэла патрабуе роўнасці і вызвалення.
Праект быў аб’яўлены ў лютым 2021 годзе. Ёргас Ланцімас заняў рэжысёрскае крэсла, а Эма Стоўн падпісалася на галоўную ролю[8]. Месяцам пазней да акцёрскага складу далучыўся Уілем Дэфо[9], а пазней у яго ўвайшлі Рамі Юсэф, Марк Руфала, Крыстафер Эбат, Кэтрын Хантэр і Маргарэт Куэлі[10][11][12][13][14][15].
Здымкі пачаліся ў жніўні 2021 года ў Лондане. Дадатковыя здымкі праходзілі ў Лісабоне, Парыжы і двух найбуйнейшых здымачных павільёнах Венгрыі[16].
Сусветная прэм’ера фільма адбылася на 80-м Венецыянскім кінафестывалі[17], а яго афіцыйная прэм’ера ў ЗША запланавана кампаніяй «Searchlight Pictures» на 8 снежня 2023 года[18], у Вялікабрытаніі — на 12 студзеня 2024 года. Першапачаткова выхад фільма быў запланаваны на 8 верасня 2023 года[19][20], але быў перанесены на 8 снежня 2023 года з-за забастоўкі SAG-AFTRA у 2023 годзе[18].
Прэм’ера ў Венецыі выклікала захапленне крытыкаў. Фільм удастоіўся 10-хвіліннай авацыі і 100% рэйтынга свежасці на сайце-агрэгатары прафесійных рэцэнзій «Rotten Tomatoes»[21]. Карціну адразу назвалі адным з галоўных фаварытаў фестывалю[22]. 9 верасня 2023 года яна атрымала «Залатога льва»[23].