Невербальныя зносіны — гэта камунікацыйнае ўзаемадзеянне паміж індывідамі без выкарыстання слоў (перадача інфармацыі або ўплыў адзін на аднаго праз вобразы, інтанацыі, жэсты, міміку, пантаміміку, змяненне мізансцэны зносін), гэта значыць без моўных і маўленчых сродкаў, прадстаўленых у прамой ці якой-небудзь знакавай форме. Інструментам такіх «зносін» становіцца цела чалавека, якое валодае шырокім дыяпазонам сродкаў і спосабаў перадачы інфармацыі ці абмену ёю, якая ўключае ўсе формы самавыяўлення чалавека. Распаўсюджаная рабочая назва, якая ўжываецца сярод людзей — невербаліка, або «мова цела». Псіхолагі лічаць, што правільная інтэрпрэтацыя невербальных сігналаў з'яўляецца найважнейшай умовай эфектыўных зносін.
Веданне мовы жэстаў і рухаў цела дазваляе не толькі лепш разумець суразмоўца, але і (што больш важна) прадбачыць, якое ўражанне акажа на яго пачутае яшчэ да таго, як ён выкажацца наконт гэтага. Іншымі словамі, такая бязмоўная мова можа папярэдзіць пра тое, ці варта змяняць свае паводзіны або зрабіць штосьці іншае, каб дасягнуць патрэбнага выніку[1].