Незабудка палявая, Лазініца[1][2][3] (Myosotis arvensis) — від травяністых раслін роду Незабудка (Myosotis).
Кветкі незабудкі палявой буйным планам
Натуральны арэал віду ахоплівае амаль усю Еўропу і частку Азіі (уключаючы Сібір), а таксама Паўночную Афрыку і Канарскія астравы; як заносная натуралізаваная расліна сустракаецца і ў іншых рэгіёнах планеты[4].
Кветкі дыяметрам 2-5 мм; размешчаны малымі групамі блізка адна да адной. Цвіценне працягваецца з мая да позняй восені.
Myosotis arvensis з’яўляецца кампанентам гомеапатычных лекавых сродкаў для ўнутранага ўжывання.
Зноскі