Нейратаксін — таксін, спецыфічна дзейнічае на нервовыя клеткі, звычайна узаемадзейнічае з бялкамі мембраны, такімі як іонныя каналы. Некаторыя нейратаксіны пашкоджваюць нервовую тканку, але, напрыклад, бунгаратаксін, які адносіцца да нейратаксінаў, пашкоджвае нервова-цягліцавыя сінапсы.
Нейратаксінамі з'яўляюцца батулатаксін, панератаксін, тэтрадатаксін, батрахатаксін, кампаненты ядаў пчол, скарпіёнаў, змей.
Магутныя нейратаксіны, такія як батрахатаксін, уздзейнічаюць на нервовую сістэму дэпалярызацыяй нерваў і цягліцавых валокнаў, павялічваючы пранікальнасць клеткавай мембраны для іонаў натрыю.
Многія яды і таксіны, якія выкарыстоўваюцца арганізмамі для абароны ад пазваночных, з'яўляюцца нейратаксінамі.
Нейратаксін на Вікісховішчы |