Не́лсан О́лдрыч Ро́кфелер[4], або Ракфелер (англ.: Nelson Aldrich Rockefeller, МФА: [ˈrɑkəˌfɛlɚ]; 8 ліпеня1908, Бар-Харбар, штат Мэн — 26 студзеня1979, Нью-Ёрк) — амерыканскі палітык і банкір, віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1974—1977. Належаў да найбагатай сям’і Амерыкі, імя якой стала намінальным; унук нафтавага магната Джона Дэвісан Рокфелера. Старэйшы брат цяперашняга кіраўніка сям’і Рокфелераў Дэвіда Рокфелера і губернатара Арканзаса ў 1967-71 гадах Уінтрапа Э. Рокфелера.