| ||||||||||||||||||||
Немура[2] — горад у Японіі, знаходзіцца ў акрузе Немура прэфектуры Хакайда. Плошча горада — 512,72 км², насельніцтва — 28 224 чалавека (30 чэрвеня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 55,05 чал./км². Размешчаны на востраве Хакайда. З ім мяжуюць пасёлкі Бецукай, Хаманака. У канцы Другой сусветнай вайны горад быў на 70 % разбураны бамбаваннямі незадоўга да капітуляцыі Японіі.