Ненадзейны электар, або ненадзейны выбаршчык[кам. 1] (таксама магчыма «верало́мны», «няве́рны», «здра́длівы»; англ.: faithless elector) — прадстаўнік Электаральнай калегіі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, які галасуе насуперак выніку народнага галасавання ў сваім штаце.
Юрыдычна прадстаўнікі Электаральнай калегіі маюць права галасаваць як захочуць і за каго захочуць, ігнаруючы вынікі народнага галасавання ў сваіх штатах. Улады штата, са свайго боку, маюць права накладаць грашовыя штрафы і, у некаторых штатах, анулёўваць падобныя галасы. Агульная сітуацыя была растлумачана Вярхоўным судом ЗША ў 1954 годзе ў рашэнні па справе «Рэй супраць Блэра ». Ён удакладніў, што штаты і партыі, да якіх належаць электары, маюць права патрабаваць ад іх папярэдняй «клятвы вернасці голасу» (англ.: pledge to vote) і прадугледжваць дзеянні ў выпадку парушэння такой клятвы, аднак не могуць пераследваць электараў у рамках крымінальна-працэсуальнага кодэкса за парушэнне такой клятвы. Рэзалютыўная частка рашэння гаворыць:
Тым не менш, нават калі такія абяцанні кандыдатам ад членаў Электаральнай калегіі не маюць юрыдычнай сілы, паколькі парушаюць меркаваную канстытуцыйную свабоду голасу кожнага паводле 2-га артыкула Канстытуцыі (§ 1), і члены Калегіі маюць права голасу па сваім выбары, само патрабаванне папярэдняй клятвы вернасці таксама не з’яўляецца неканстытуцыйным.
Арыгінальны тэкст (англ.)However, even if such promises of candidates for the electoral college are legally unenforceable because violative of an assumed constitutional freedom of the elector under the Constitution, Art. II, § 1, to vote as he may choose in the electoral college, it would not follow that the requirement of a pledge in the primary is unconstitutional.
Чатырох ненадзейных электараў ад штата Вашынгтон у 2016 годзе (яны галасавалі насуперак волі выбаршчыкаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2016 года) аштрафавалі на 1 тысячу долараў кожнага[2]. 6 ліпеня 2020 года Вярхоўны суд ЗША аднагалосна вырашыў, што ўлады штатаў могуць караць ненадзейных электараў[2].
На прэзідэнцкіх выбарах у ЗША 2016 года перамогу атрымаў рэспубліканец Дональд Трамп, хоць кандыдатка ад дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан атрымала большую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Раззлаваныя прыхільнікі дэмакратаў правялі шэраг акцый пратэсту, а са штаба дэмакратаў былі высунуты абвінавачванні ва ўмяшанні ў выбары «рускіх хакераў». На Электаральную калегію быў аказана моцны ціск пад абвешчаным самой Клінтан лозунгам «Галасуй сэрцам» (англ.: Vote Your Heart)[3].
Беспрэцэндэнтны ціск на Калегію, уключаючы асабістыя звароты і нават лісты з пагрозамі смерці[4], прывёў да небывалай з выбараў 1872 года колькасці ненадзейных электараў. Пры гэтым ні Трамп, ні Хілары дадатковых галасоў не атрымалі, аднак сем электараў аддалі галасы за іншых палітыкаў. У тым ліку электар ад Вашынгтона Роберт Сат'якум Малодшы замест Хілары Клінтан, за якую павінен быў галасаваць, прагаласаваў за актывістку з народа сіу па імі Фейт Плямісты Арол. Сам Роберт Сат’якум Малодшы належыць да племя пуялапаў (рэзервацыя ў акрузе Пірс), а яго бацька, Роберт Сат'якум , быў правадыром племя. У штаце Вашынгтон анулявання галасоў ненадзейных электараў не прадугледжана, толькі накладанне штрафу ў 1000 долараў[5]. Такім чынам гэты голас быў афіцыйна залічаны і ўвайшоў у гісторыю прэзідэнцкіх выбараў ЗША як першы, аддадзены электарам за прадстаўніка карэнных народаў ЗША.