Неферціці | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
каля 1370 да н.э. |
Смерць |
каля 1330 да н.э. |
Род | XVIII дынастыя |
Бацька | Эйэ[d] |
Муж | Эхнатон |
Дзеці | Нефернеферуатон[d], Нефернеферурэ[d], Сетэренрэ[d], Мерытатон[d], Макетатон[d] і Анхесенамон[d] |
Веравызнанне | Рэлігія Старажытнага Егіпта |
![]() |
Неферці́ці[1] (Нефер-Неферу-Атон Неферціці, ст.-егіп. Nfr-nfr.w-Jtn-Nfr.t-jty, «Найпрыгажэйшая [з] прыгажунь Атона, Прыгажуня Прыйшла») — галоўная жонка (ст.-егіп. Хемет -Урт (hmt-wr.t)) старажытнаегіпецкага фараона XVIII дынастыі Эхнатона (каля 1351—1334 да н. э.), час кіравання якога адзначылася буйнамаштабнай рэлігійнай рэформай. Роля самой царыцы ў правядзенні «сонцапаклончага перавароту» спрэчная.
Мумія Неферціці не была выяўленая або апазнаная сярод ўжо знойдзеных мумій.
Да генетычнага даследавання ў лютым 2010 года егіптолагі меркавалі, што муміяй Неферціці можа быць адна з двух мумій жанчын, знойдзеных у грабніцы KV35 (па-англійску), напрыклад, мумія KV35YL. Аднак у святле новай інфармацыі гэтая гіпотэза адпрэчаная.
Адзін з археолагаў, шэраг гадоў ўзначальваў раскопкі ў Ахетатоне, піша пра легенды мясцовых жыхароў. Нібыта, у канцы XIX стагоддзя група людзей спусцілася з гор, несучы залатую труну; неўзабаве пасля гэтага ў антыквараў з'явілася некалькі залатых рэчаў з імем Неферціці. Праверыць гэтыя звесткі не ўдалося.