«НефАЗ» | |
---|---|
![]() | |
Тып | публічнае акцыянернае таварыства |
Лістынг на біржы | МБ: NFAZ |
Заснаванне | 11 кастрычніка 1977 |
Заснавальнікі | Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР |
Размяшчэнне | Башкартастан |
Ключавыя постаці | Уладзімір Курганаў, Барыс Хазіеў[1] |
Галіна | прамысловасць |
Прадукцыя | аўтацыстэрна, аўтацягнік, аўтобус, прычэп, самазвал, тралейбус, электробус |
Абарот | ▼12,879 млрд рас. руб[2] ($204,667 млн; 2018 год)[3] |
Аперацыйны прыбытак | ▼826 млн рас.руб ($13,126 млн; 2018 год) |
Чысты прыбытак | ▼0,1 млн рас.руб ($1,5 тыс.; 2018 год) |
Аўдытар | «Аўдэкс» (Казань) |
Матчына кампанія | «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны) |
Сайт | nefaz.ru |
«Нафтака́мскі аўтазаво́д» — дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Расіі, заснаванае ў кастрычніку 1977 года ў Нефцякамску (цяпер Башкартастан).
На 2020 год быў найбольшым вытворцам надбудоваў на шасі «КамАЗ». Выпускаў вахтавыя і пасажырскія аўтобусы, тралейбусы і электробусы, бартавыя паўпрычэпы і прычэпы, наліўныя і сенаўборачныя самаходы, а таксама запчасткі да іх[4]. На 2019 год вытворчая магутнасць прадпрыемства складала 21 000 самазвальных установак, 3000 прычэпаў і 250 паўпрычэпаў, 2500 наліўных ёмістасцей, па 1500 грузавых прычэпаў і паўпрычэпаў, 1500 аўтобусаў і 800 вахтавых самаходаў за год[2]. На 2020 год абслуговая сетка налічвала 134 рамонтныя майстэрні ў 60 абласцях і аўтаноміях Расіі[5].
На 2020 год ПАТ «Нефцякамскі аўтазавод» вырабляла:
25 снежня 1970 года Дзяржаўны камітэт па справах будаўніцтва СССР выдаў Загад № 65 «Аб стварэнні завода па вытворчасці аўтасамазвалаў і лябёдак» у Нефцякамску (Башкірская АССР). 8 студзеня 1971 года міністр аўтамабільнай прамысловасці СССР зацвердзіў Загад № 4 пра ўзвядзенне завода, якое пачалося 13 ліпеня 1972 года. 15 красавіка 1977 года на Нефцякамскім заводзе аўтасамазвалаў сабралі 1-ы 10-тонны самазвал «КамАЗ-5511». 11 кастрычніка 1977 года запусцілі галоўны канвеер для серыйнага вырабу 10 000 самазвалаў за год[4]. У 1981 годзе адчынілі 1-ю чаргу вытворчасці вахтавых аўтобусаў магутнасці 3000 аўтобусаў за год. 19 мая 1982 года выпусцілі 100-тысячны самазвал «КамАЗ-5511». У 1985 годзе пачалі выпускаць аўтацыстэрну на 16 300 літраў нафтапрадуктаў, легкавы прычэп «Пчолка» на 300 кг і лябёдкі самавыцягвання да аўтамабіля «КамАЗ-4310». 12 лютага 1993 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства «Нефцякамскі аўтазавод». 6 снежня 2000 года выпусцілі 1-ы гарадскі аўтобус «НефАЗ-5299». У кастрычніку 2002 года здалі 2-ю чаргу аўтобуснай вытворчасці з нямецкім лакафарбавым абсталяваннем. У студзені 2007 года пачалі збіраць нідэрландскія аўтобусы «Ван дэр Легтэ» («ВДЛ»; Валкенсвард, правінцыя Паўночны Брабант). 28 жніўня 2012 года выпусцілі электробус «НефАЗ-52992» з зарадам на 200 км ходу. У студзені 2013 года пачалі зборку бразільскіх аўтобусаў «Бравіс» на 25 месцаў сумесна з «Маркаполья» (Кашыяс-ду-Сул, штат Рыу-Гранды-ду-Сул). У 2015 годзе сталі выпускаць шарнірна-сучленены самазвал «Бел». У ліпені 2016 года акцыянернае таварыства «НефАЗ» стала публічным. 27 снежня 2016 года на заводзе сталі выпускаць шасі «КамАЗ». У 2017 годзе асвоілі выпуск тралейбусаў, маразільных паўпрычэпаў і трактарных прычэпаў. У 2018 годзе «НефАЗ» выпусціў 4629 самазвальных установак, што склала 83 % установак на шасі «КамАЗ» і 39 % прададзеных у Расіі. Таксама вырабілі 802 гарадскія аўтобусы (20 % расійскага рынку) і 262 надбыдовы для вахтавых і гарадскіх аўтобусаў (26 %), 136 аўтацыстэрнаў (9 %) і 2419 прычэпаў (8 %)[2].