Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Новаалтайск (руск.: Новоалтайск) — горад (з 1942) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Первамайскага раёна Алтайскага края. Насельніцтва 74,0 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 18 стагоддзі.
Горад размешчаны на правым беразе ракі Об, у ніжнім цячэнні яго правага прытоку — рэкі Чэснакоўкі, за 12 км ад Барнаула. Новаалтайск — буйны транспартны вузел (уваходзіць у 10 самых буйных чыгуначных вузлоў РФ). Горад знаходзіцца на скрыжаванні чыгуначных і аўтамабільных магістраляў федэральнага значэння.