Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Новагрод (польск.: Nowogród) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Ламжынскага павета Падляскага ваяводства. З’яўляецца сядзібай вяскова-гарадской гміны Новагрод. Займае плошчу 20,55 км².
Насельніцтва, жыхароў: 1998 (2004), 2014 (2006), 2171 (2016).
Упершыню гарадскія правы атрымаў у 1427 годзе. Размешчаны каля ракі Нараў, за 15 кіламетраў ад Ломжы.
У 1939—1944 гадах Новагрод знаходзіўся ў складзе Беластоцкай вобласці БССР.
У 1975—1998 гадах уваходзіў у Ламжынскае ваяводства.