Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Новадністроўск (укр.: Новодністровськ) — горад абласнога значэння ў Чарнавіцкай вобласці Украіны на рацэ Днестр.
6 красавіка 1973 г. міністрам энергетыкі СССР быў падпісаны загад аб стварэнні дырэкцыі Днястроўскага гідравузла. Так пачалося будаўніцтва важнага для краіны энергетычнага аб'екта, што стала пачаткам нараджэння новага горада. Разам з будаўніцтвам гідраэлектрастанцыі пачалося будаўніцтва пасёлка.
Рашэннем Чарнавіцкага абласнога савета дэпутатаў ад 25 лютага 1975 г. новастворанаму населенаму пункту будаўнікоў Днястроўскага комплекснага гідравузла ў Сакыранскім раёне дадзена назва Новадністроўскі, ён аднесены да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу.
17 лістапада 1993 г. пастановай Вярхоўнай Рады Украіны пасёлку быў прысвоены статус горада раённага падпарадкавання. А 13 ліпеня 2000 г. Вярхоўнай Радай Украіны Новадністроўск быў аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога значэння.