Новая эканамічная палітыка

Новая эканамічная палітыка
Выява
Афіцыйная назва руск.: Но́вая экономи́ческая поли́тика
Краіна
Папярэдні ў спісе Ваенны камунізм[1]
Наступны ў спісе Great Break[d]
Стваральнік твора Уладзімір Ільіч Ленін
Дата пачатку 21 сакавіка 1921
Дата заканчэння 1928[2]
Theorised by Уладзімір Ільіч Ленін[1][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новая эканамічная палітыка, скарочана НЭП або нэп — эканамічная палітыка, якая праводзілася ў 1920-х гадах у СССР і асобных савецкіх рэспубліках (Беларускай ССР, Украінскай ССР, Расійскай СФСР і Закаўказскай СФСР) да іх аб’яднання.

Прынята 14 сакавіка 1921 года X з’ездам РКП(б), змяніўшы палітыку ваеннага камунізму, якая праводзілася падчас Грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі, якія прывялі Савецкую Расію да эканамічнага заняпаду[4]. Галоўны змест нэпа — замена харчразвёрсткі харчовым падаткам у вёсцы (пры харчразвёрстцы канфіскоўвалі да 70 % збожжа, пры харчпадатку — каля 30 %), выкарыстанне рынку і розных форм уласнасці, прыцягненне замежнага капіталу ў форме канцэсій, правядзенне грашовай рэформы (1922—1924), у выніку якой рубель стаў свабодна канвертуемай валютай.

Перад савецкай дзяржавай стаялі праблемы фінансавай стабілізацыі, а значыць, прыгнечанне інфляцыі і дасягненне збалансаванага дзяржаўнага бюджэту. Стратэгія дзяржавы, накіраваная на выжыванне ва ўмовах крэдытнай блакады, вызначыла прыярытэты СССР у складанні балансаў вытворчасці і размеркаванні прадуктаў. Новая эканамічная палітыка прадугледжвала дзяржаўнае рэгуляванне змешанай эканомікі з выкарыстаннем планавых і рыначных механізмаў. У аснове нэпа ляжалі ідэі прац У. І. Леніна. НЭП дазволіў хутка аднавіць народную гаспадарку і эканоміку, разбураныя Першай сусветнай і Грамадзянскай войнамі.

Ідэі новай эканамічнай палітыкі аказалі ўплыў на Дэн Сяапіна і наступнае бурнае эканамічнае развіццё Кітая з 1980-х гадоў.

Зноскі