Новы Свет | |
---|---|
англ.: The New World | |
Жанр | біяграфічны фільм, рамантычны фільм[2][3][…] і драматычны фільм[4][2][…] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | New Line Cinema[5] |
Працягласць | 131 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2005 і 2 сакавіка 2006[1] |
IMDb | ID 0402399 |
Афіцыйны сайт |
«Новы Свет» (англ.: The New World) — гістарычны драматычны фільм 2005 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі[9]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фарэл, К’орыянка Кілчэр, Крысціян Бейл і іншыя.
Падзеі адбываюцца ў Амерыцы XVII стагоддзя, у паселішчы Джэймстаўн. На працягу пяці тысяч гадоў Паўночная Амерыка была велізарным кантынентам, на якім пражывала вялікая колькасць народаў — прадстаўнікоў розных племянных культур. Яны здолелі знайсці агульную мову і жыць у гармоніі як з навакольным светам, так і паміж сабой. І толькі адно можа парушыць гэтую гармонію — няпрошаныя госці з невядомага ім свету.
Увесну 1607 года, пераадолеўшы акіян, на гэтыя землі высаджваюцца людзі, каб пачаць новае духоўнае, культурнае і заможнае жыццё. У труме аднаго з караблёў малады бунтар Джон Сміт чакае прывядзення прысуду ў выкананне: на сушы яго павесяць за непадпарадкаванне ўладам. Сміт — сапраўдны ваяр, ветэран шматлікіх войнаў, герой, і гэтым разам удача не адварочваецца ад яго: капітан карабля праяўляе літасць і вызваляе яго. Капітан разумее, што для таго, каб выжыць на гэтай зямлі, такой новай, дзікай і невядомай цывілізаванаму свету і такой старажытнай, звыклай і святой для карэнных насельнікаў — каланістам спатрэбяцца якасці ўсіх людзей без выключэння… асабліва такіх людзей, як Сміт.
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 34 намінацыямі[10].