Нокс | |
---|---|
англ.: Knox County | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1860 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акруга Нокс (англ.: Knox County) — акруга на поўдні штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 40 607 чалавек.
Акруга Нокс была створана ў 1860 годзе і названа ў гонар Генры Нокса, генерала амерыканскай рэвалюцыі і першага ваеннага міністра ЗША. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Рокленд, гавань якога славіцца амарамі.
Плошча акругі складае 2 960 км², з іх 950 км² (32 %) — суша, а 2020 км² (68 %) — вада. Знаходзіцца на беразе заліваў Масконгус і Пенабскот-Бэй і ўключае ў сябе некалькі астравоў. Акругу перасякае рака Сэнт-Джордж[3].
Перапіс насельніцтва | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1860 | 32 716 | ||
1870 | 30 823 | -5.8% | |
1880 | 32 863 | 6.6% | |
1890 | 31 473 | -4.2% | |
1900 | 30 406 | -3.4% | |
1910 | 28 981 | -4.7% | |
1920 | 26 245 | -9.4% | |
1930 | 27 693 | 5.5% | |
1940 | 27 191 | -1.8% | |
1950 | 28 121 | 3.4% | |
1960 | 28 575 | 1.6% | |
1970 | 29 013 | 1.5% | |
1980 | 32 941 | 13.5% | |
1990 | 36 310 | 10.2% | |
2000 | 39 618 | 9.1% | |
2010 | 39 736 | 0.3% | |
2020 | 40 607 | 2.2% |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Нокс жылі 40 607 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 48,7 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 17,7 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 57,3 % — ад 18 да 65 гадоў і 25,0 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 92,9 %, афраамерыканцы — 0,7 %, карэнныя амерыканцы — 0,4 % і азіяты — 0,6 %. 1,7 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[4].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 79 737 $, на хатнюю гаспадарку — у 63 399 $. 9,3 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 36,3 % маюць вышэйшую адукацыю. 54,7 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 7,7 % — самазанятыя работнікі, 12,7 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 11,3 % — дзяржаўныя служачыя, 13,6 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнесе або хатняй гаспадарцы[4].