| ||||||||||||||||||||||||||
Нордэрштэт (ням.: Norderstedt) — горад у Германіі, у зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. Уваходзіць у склад раёна Зегеберг. Насельніцтва — 71 992 чалавека (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 58,1 км². Афіцыйны код — 01 0 60 063.
Горад падзяляецца на 5 гарадскіх раёнаў.
Нордэрштэт быў утвораны шляхам зліцця 4 гарадоў 1 студзеня 1970 года: Фрыдрыхсгабэ і Гарштэт, якія ўваходзілі ў склад раёна Пінеберг, а таксама Гласхютэ і Харксхайдэ раёна Штормарн. Новаўтвораны горад быў прыпісаны да раёна Зегеберг.