Норман Роберт Погсан | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1829[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1891[2][1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Vera[d] і Isis Pogson[d] |
Род дзейнасці | астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Норман Роберт Погсан (англ.: Norman Robert Pogson, 23 мая 1829, Нотынгем — 23 чэрвеня 1891) — англійскі астраном.
Ва ўзросце 18 гадоў вылічыў арбіты двух камет. З 1850 да 1851 год працаваў у абсерваторыі Бішапа. У 1851 годзе стаў навуковым супрацоўнікам абсерваторыі Радкліф у Оксфардзе. У 1860 годзе пераехаў у Мадрас (Індыя), дзе заняў пасаду дзяржаўнага астранома. У Мадраскай абсерваторыі выдаў каталог 11 015 зорак. Таксама адкрыў там пяць астэроідаў і шэсць пераменных зорак. У 1868 і 1871 гадах Погсан удзельнічаў у індыйскіх экспедыцыях па назіранні сонечнага зацьмення.
Усяго за кар’еру Погсан адкрыў восем астэроідаў і 21 пераменную зорку. Ён узначальваў Мадраскую абсерваторыю на працягу 30 гадоў, да сваёй смерці. У яго гонар названы астэроід (1830) Погсан і кратар Погсан на Месяцы.