Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Норфалк (Norfolk) — горад-порт у вусці Чэсапікскага заліва, у паўднёва-ўсходняй частцы штата Вірджынія, ЗША. Галоўная ваенна-марская база ЗША ў Атлантычным акіяне. Насельніцтва складае 238832 жыхароў (2006).
Заснаваны ў 1682 г.. Падчас Вайны за незалежнасць штаб-кватэра брытанскага губернатара. Спалены паўстанцамі; ад горада каланіяльнай эпохі захавалася толькі царква з прастрэленай ядром сцяной.
Абмежаванні на гандаль з Брытаніяй, частыя пажары і суперніцтва з іншымі партамі абмяжоўвалі развіццё Норфалка да 1870 года, калі тут злучыліся некалькі галін важных чыгунак.
Падчас сусветных войнаў у Норфалку быў пабудаваны вялізны прамыслова-транспартны комплекс, які абслугоўвае Атлантычны флот ЗША. Тут знаходзіцца Мемарыял Мак-Артура, у якім пахаваны генерал Дуглас Мак-Артур.